Почему я не хочу, чтобы этот дневник отправляли в архив? Не знаю.
|
Мне даслалі ліст аб тым, што я не раблю запісы ў сваім дзёньніку. І сапраўды не раблю. Праўду кажуць. Усё яны ведаюць...
|
Цяпер я жжыву тут http://libeartina.livejournal.com/
мабыць, гэта і сумна, калі пакідаеш частку сябе, а замест гэтага пачынаеш ствараць іншую частку сябе недзе на іншай віртуальнай прасторы...
мне сумна...
але я цяпер ня тут...
|
"Вне зоны доступа" - песьня майго мінулага лета.
А гэтым летам я "Вне зоны доступа".
Пакуль!
Спадзяюся на сустрэчу восеньню.
*Калі вы жадаеце мне нешта сказаць - http://mywishlist.ru/greetinger/44297 можна. А так - я ў астрале.*
|
- "Фенаменалёгія Вінні-Пуха" ці "Phänomenologie des Poltergeistes"?
- Ututkm!!!
- "There is no page titled "Ututkm". You can create this page."
|
Паціху надыходзіў апакаліпсіс, кранаючы сваёю мяккаю лапай усё навокал. Мяккія лапы былі мэтафарай, таксама пацярпеўшай ад апакаліпсіса. Моск, які ўжо да гэтага часу ўяўляў сабою таксама мэтафару, добра выконваў толькі адну функцыю – акрэсьліваў прастору суцэльнага вакуму у чэрапе. Праігнараваўшы апакатастасіс, апакаліпсіс брутальна і агрэсіўна захапіў гэтую, хоць і безьзьмястоўную, прастору.
Нешта сядзела на паверхні Зямлі. Не на самой паверхні, а на трэцім паверсе ад гэтай паверхні. Яно глядзела наперад і нічога не бачыла, таму што заплюшчыла вочы. Яно не адчувала самога сябе, таму што страціла нэрвовыя клеткі. Яно разумела, што тое, што атрымліваецца напісаць – гэта ні разумна, ні прыгожа.
Яго забіла пачуцьцё абсурду.
|
"Встал на путь подвига - влезь под кожу и собери себя!" (с)
Я, канешне, не пазл, але буду сабірацца...
|
Пампанаццы падлягае паразуменьню. Таксама ж, як тое, што я стаю на бальконе і гляджу на цаглінкі ў сьцяне. Таксама мне трэба зразумець, што не дыхаць будзе цяжка. Не дыхаць – перашкодзіць паразуменьню. Гляджу на машыну, потым на свае ногі – і разумею. Не, не Усеагульную Ісьціну, а тое, што я стаю на бальконе і не разумею Пампанаццы. Пампанаццы – занадта прыкольнае прозьвішча. Яно перашкаджае думаць далей. Думаць і разумець Усеагульную Ісьціну.
Чорт бы пабраў яго з ягоным прозьвішчам.
А з калёнак Бэтховэн.
А з экрана на мяне глядзяць літары “Пампанаццы”. І я разумею, што я ўжо не бальконе. І трэба разумець. Трэба разумець.
Памапнаццы... Пампанаццы... Пампанацц... Адзін адзінокі пампанацц...
|
Ангел не может измениться субстанционально, но обладает потенциальной возможностью осуществлять акты любви. (с)
|
Поўны праязны на месяц будзе каштаваць каля 60.000.
Ці будуць студэнты аддаваць усю стыпэндыю на праязны?
Што рабіць?
Упд: каля 67.000
тут
|
Падслухала сёньня ў бібліятэцы:
- Слушай, что такое "лапидарный"?
- Не знаю... Нафиг тебе?
- Ну, уже второй раз встречется...
- Ну и что? Мне тоже тысячу раз встречалось...
|
Страта прытомнасьці – дэма-версія сьмерці.
І неяк непрыемна, што паказваюць у другі раз.
Сьпёка, стамленьне… А мне так дрэнна, што хоць вешайся. Пасьля экзамэнаў будзе яшчэ горш. Ага, родных не абіраюць…
Раскісаю і не маю моцы сабрацца. Час ідзе неяк без мяне…
Мама думае, што я нешта ад яе хаваю, што ў мяне нешта здарылася, а я нічога не распавядаю… Ад таго, што я кажу сапраўды нічога няма, яна мне яшчэ больш не верыць. Дасталі… У мяне ужо нэўроз на нэўрозе…
|
Аааааааааааааааааааааааааа...
Upd: Аааааааааааааааааааааааааа... AAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAA!!!!!!!!
|
Ролан Барт - осьминог семиолог.
|
*вось і ўсе словы, што я ведаю... )*
У працэсе падрыхтоўкі да эказмену, з павелічэньнем аб'ёму ведаў і звязаных з гэтым экзістэнцыяльных роздумаў, паступова хацелася зьмяніць назву дзёньнка на "круглая каробка", потым на "гістэрыя круглай каробкі"... Потым вырашыла, што з "гістэрыяй" - гэта будзе плеаназм...
А потым штосьці настрой зьмяніўся )))
*Не чытайце дэ Сада...*
|
А "існаваньне" рыфмуецца з "каханьнем"... )
А прапедэўтыка ні з чым не рыфмуецца...
|
У мяне ёсьць суткі, каб навучыцца правільна вымаўляць: "Ф'ейерабэнд"...
|
Ці мог чалавек з такой мордай такім тварам не быць нацыстам?

|
І так маркотна-маркотна...
І не хачу сябе пытаць, ці ёсьць жыцьцё пасьля экзаменаў...
*стала ўся зялёная ад гэтай прапедэўтыкі, каб яе...*
|
|
|